СТАРЫЯ ХРАКАВІЧЫ – вёска ў Хракавіцкім сельскім Савеце,Брагінскага раёна, пры р.Брагінка і Днепр. Назва ўтворана ад прозвішча Храковіч, першага жыхара, які тут пасяліўся і да якога дастаўлена азначэнне Старыя. Па пісьмовых крыніцах Хракавічы вядомы з ХІІІ ст. як сяло ў складзе Рэчы Паспалітай, вотчынная ўласнасць памешчыкаў, графаў Юдзіцкіх. У 1776 годзе тут пабудавана на сродкі прыхажан драўляная Мікалаеўская царква на каменным фундаменце і з жалезным дахам.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793г.) - у складзе Расіі. Сяло Хракавічы – цэнтр праваслаўнага прыхода Савіцкай воласці Рэчыцкага павета. У 1795 г. 48 двароў (каля 310 душ мужчынскага і жаночага полаў) належала графу, генерал – лейтэнанту Іосіфу Юдзіцкаму.
У 1863 г. тут адкрыта земскае народнае вучылішча. У Хракавіцкім праваслаўным прыходзе, паводле звестак у 1879 г. налічвалася вернікаў мужчынскага полу каля 97, а жаночага – каля 1 тысячы душ. Як бачна з царкоўных дакументаў, амаль усе прыхажане адносіліся да сялянскага саслоўя, займаліся земляробствам, якое спалучалася з рознымі промысламі – ткацтвам, прадзівам, рыбнай лоўляй, сплаўнам, зборам ягад і грыбоў і інш. У 1886 г. у сяле мелася 79 двароў, 507 жыхароў, працавалі праваслаўная царква, народнае вучылішча, царкоўнапрыходская школа і школа папячыцельства, ветраны і конны млыны.
Паводле перапісу 1897 г. - 125 двароў, 513 жыхароў, дзейнічалі народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, пітны дом.
У 1909 г. тут было164 двары, 949 жыхароў.Паводле перапісу ў 1926 г. сяло па-ранейшаму называлася Хракавічы, 148 гаспадарак, 867 жыхароў. З 08.12.1926 г. да 15.08.1974 г. – цэнтр сельскага Савета. З пачатку 1930–х гадоў упамінаецца як вёска Старыя Хракавічы. Працавалі ў калгасе імя Сталіна кузня, цагельня. Са жніўня 1941 г. да восені 1943 г. - акупіравана нямецкімі фашыстамі. Супраць акупантаў тут дзейнічалі партызаны асобнага атрада імя Катоўскага, якія летам 1943 г. разграмілі мясцовы паліцэйскі ўчастак праціўніка.
У 2002 г. -219 двароў, 512 жыхароў. Працуюць рамонтна – механічная майстэрня, ветэрынарны пункт, фельчарска – акушэрскі пункт, дзіцячы садок, бібліятэка, сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, магазін. На пачатак студзеня 2017 года ў вёсцы Старыя Хракавічы налічваецца 164 двары, 389 жыхароў. У Новых Хракавічах налічваецца 19 двароў, 41 жыхар.
Дзіцячы садок у вёсцы Старыя Хракавічы пабудаваны ў 1988 годзе пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Тут так сама былі пабудаваны дамы для жыхароў з пацярпелых вёсак, новая сярэдняя школа.
Дзіцячы садок, пабудаваны па тыпавому праекту, разлічаны на 50 месц для дзяцей ясельнага і садзікавага ўзросту. З 1988 па 1992 гады ў дзіцячым садку існавала адна рознаўзроставая група, якую наведвалі 30 дзяцей ва ўзросце ад 1,5 да 6 гадоў. Першым кіраўніком дзіцячага садка з 1988 па 1993 гады была жыхарка вёскі Старыя Хракавічы, настаўніца па адукацыі Пяхота Ніна Сямёнаўна. Дзіцячы садок у той час знаходзіўся на балансе калгаса імя Чапаева. У 1993 годзе дзіцячы садок перайшоў на баланс Хракавіцкага сельскага Савета. З 1993 па 1999 гады загадчыцай дзіцячага садка пад назвай “Сонейка” працавала Капур Ганна Вячэславаўна. У снежні 1993 года дзіцячы садок перайшоў на баланс Брагінскага аддзела адукацыі, пасля чаго ва ўстанове была адкрыта другая рознаўзроставая група. З 1999 года і да наступнага часу загадчыцай дзяржаўнай установы адукацыі “Хракавіцкі дзіцячы сад” працуе Цалуйка Валянціна Мікалаеўна. Адукацыя вышэйшая. Педагагічны стаж складае 26 гадоÿ.Стаж працы ў дашкольнай установе 28 гадоў. З верасня 2017 года ў дзіцячым садку існуе адна рознаўзроставая група, у якой выхоÿваюцца дзеткі ад 3х да 6 гадоý.
У кастрычніку 2018 года Хракавіцкі дзіцячы садок адзначыÿ свой 30 гадовы юбілей.
Вялізную падтрымку і дапамогу з 1990 па 2013 гады дзіцячаму садку аказвалі нашы сябры з Японіі. На працягу 23 гадоў кожны год госці з краіны ўзыходзячага сонца наведвалі наш садок, дарылі падарункі нашым маленькім выхаванцам, запрашалі да сябе на адпачынак. Больш як 50 дзяцей з нашага раёна наведалі гэту цудоўную краіну. Настаяцель буддзіскага храма “Тэннэйдзі” ў горадзе Асахікава манах Нагаэ Масатосі і яго сям҆ я кожны год прымалі ў сваім храме дзяцей з Беларусі з пацярпелых ад Чарнобыльскай аварыі раёнаў, за што бацькі і дзеці вельмі ўдзячны нашым японскім сябрам.
Кожны год выхаванцы і працаўнікі нашага садка прымаюць удзел у мерапрыемствах раёна, маюць узнагароды: каштоўныя падарункі, граматы і дыпломы.
Актыўны ўдзел у розных конкурсах і мерапрыемствах прымаюць нашы выхаванцы ў час аздараўлення ў санаторыях Беларусі, за што маюць шмат дыпломаў, грамат, удзячных пісем ад супрацоўнікаў аздараўленчых устаноў.
У рамках дашкольнай установы праводзяцца мерапрыемствы для нашых выхаванцаў і іх бацькоў: фальклорныя святы, Новы год, 8 Сакавіка, Дзень маці і іншыя, на якія да нас прыходзіць шмат гасцей.
Ніколі не застаюцца без увагі ветэраны працы . Заўсёды яны для нас з’яўляюцца жаданымі і ганаровымі гасцямі. Кожнае мерапрыемства дарыць нашым гасцям добры настрой і прыемныя ўражанні. Спадзяёмся, што наш садок будзе існаваць яшчэ доўга і з кожным годам будзе прыгажэць яшчэ больш, радуючы нашых маленькіх, дапытлівых і цудоўных хлопчыкаў і дзяўчынак.